Skip to content
New issue

Have a question about this project? Sign up for a free GitHub account to open an issue and contact its maintainers and the community.

By clicking “Sign up for GitHub”, you agree to our terms of service and privacy statement. We’ll occasionally send you account related emails.

Already on GitHub? Sign in to your account

Гласарый #48

Open
zubialevich opened this issue Nov 10, 2023 · 15 comments
Open

Гласарый #48

zubialevich opened this issue Nov 10, 2023 · 15 comments

Comments

@zubialevich
Copy link
Collaborator

zubialevich commented Nov 10, 2023

Тэрмін Пераклад Заўвагі
props пропсы У адзіночным ліку - пропс
ref рэф
hook хук
state стан
to render рэндэрыць НЕ! рэндарыць (хаця гэта можна і абмеркаваць)
spread syntax сінтаксіс разгортвання
event handler апрацоўшчык падзей У дадзеным кантэксце назоўнік «апрацоўшчык» скланяецца як неадушаўлёны
arrow function стрэлачная функцыя
pure function чыстая функцыя
React component кампанент React
inline убудаваны (код)
linter лінтар
linting лінтаванне
to lint лінтаваць
formatting фармаціраванне НЕ! фарматаванне
pull request запыт на ўнясенне змяненняў (магчымыя варыянты для абмеркавання: запыт на зліванне???)
to merge аб'яднаць
to base базаваць
instance асобнік ці можа "экзэмпляр"?
production працоўнае асяроддзе
to define вызначыць
definition вызначэнне
to declare аб'явіць
declaration аб'яўленне
label (у кантэксте useDebugValue) пазнака НЕ! цэтлік
to block блакіраваць НЕ! блакаваць
DOM node вузел DOM
Strict Mode «Строгі рэжым» з двукоссямі
focus фокус
to focus факусіравацца
Troubleshooting Магчымыя непаладкі Як назва раздзела ў артыкуле
to nest укладаць
nesting укладзенасць

Стайлгайд Ubuntu, да якога можна звяртацца датычна астатняй тэрміналогіі: Google Sheet

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

Дадаў DOM node, узяў з артыкула «Умоўны рэндэрынг»:

Калі вы знаёмы з аб'ектна-арыентаваным праграмаваннем, вы можаце выказаць здагадку, што два прыведзеныя вышэй прыклады крыху адрозніваюцца, таму што адзін з іх можа стварыць два розныя «асобнікі» `<li>`. Але JSX элементы не з'яўляюцца «асобнікамі», таму што яны не маюць ніякага ўнутранага стану і не з'яўляюцца сапраўднымі вузламі DOM. Гэта лёгкія апісанні, як чарцяжы. Такім чынам, гэтыя два прыклады, на самай справе, *цалкам эквівалентныя*. [Захаванне і скідванне стану](/learn/preserving-and-resetting-state) падрабязна распавядае пра тое, як гэта працуе.

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

bielarusajed commented Dec 29, 2023

to define | аб'явіць

Стайлгайд бунты прапануе вызначаць, а не абвяшчаць, спасылаючыся на Майкрасофт:
image

Таксама з пункту гледжання тэрміналогіі з’яўляюцца тэрміны define і declare. Трэба вызначыцца з гэтымі тэрмінамі разам: не проста як перакладаць, а як адрозніваць, і, мяркую, прайсціся па ўжо перакладзеных артыкулах і праглядзець, ці не паблытаныя гэтыя тэрміны там, а таксама ці правільна яны перакладзеныя, бо, па-мойму, у нас з гэтымі тэрмінамі зараз непарадак.

UPD: ёсць прапанова з твітэра: азначэнне і аб'яўленне

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

Таксама на абмеркаванне: месцамі ўзгадваецца Strict Mode — не нейкі агульны рэжым са спісу рэжымаў, а канкрэтны набор паводзінаў, і ў арыгінале тэрмін падаецца як уласная назва. З аднаго боку, англамоўныя часта любяць пісаць з вялікай літары там, дзе мы пішам з маленькай, з іншага боку, канкрэтна ў гэтым выпадку я прапаную захаваць тэрмін як уласную назву і пісаць яго з вялікай літары: «Строгі рэжым».

@bielarusajed bielarusajed pinned this issue Dec 29, 2023
@zubialevich
Copy link
Collaborator Author

Наконт define і declare.

Суша дае define як вызначыць: https://verbum.by/susha/define

А declare як аб'явіць: https://verbum.by/susha/declare

Значыць я, калі хутка вырашаў, недзе не туды глянуў. Сэнс "блізкі" ў нейкім родзе, але сапраўды трэба трымаць розніцу.

Як такая прапанова?:

Тэрмін Пераклад Заўвагі
define вызначыць\вызначэнне
declare аб'явіць\аб'яўленне

@zubialevich
Copy link
Collaborator Author

Таксама на абмеркаванне: месцамі ўзгадваецца Strict Mode — не нейкі агульны рэжым са спісу рэжымаў, а канкрэтны набор паводзінаў, і ў арыгінале тэрмін падаецца як уласная назва. З аднаго боку, англамоўныя часта любяць пісаць з вялікай літары там, дзе мы пішам з маленькай, з іншага боку, канкрэтна ў гэтым выпадку я прапаную захаваць тэрмін як уласную назву і пісаць яго з вялікай літары: «Строгі рэжым».

Наконт гэтага. Па спасылцы артыкул пра кампанент, яго наколькі я разумею ты не прапануеш перакладаць, але сам "рэжым" я думаю мае сэнс перакладаць

@zubialevich
Copy link
Collaborator Author

мяркую, прайсціся па ўжо перакладзеных артыкулах і праглядзець, ці не паблытаныя гэтыя тэрміны там, а таксама ці правільна яны перакладзеныя, бо, па-мойму, у нас з гэтымі тэрмінамі зараз непарадак.

Маеш рацыю, трэба будзе прайсціся па сваіх перакладах пераглядзець. Там дакладна была блытаніна

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

Наконт define і declare.

Выдатна, тады так і буду пісаць. Трошкі пазней паспрабую дабрацца да перакладзеных артыкулаў.

Strict Mode

Сам кампанент застаецца <StrictMode>, такія рэчы ў дакументацыі падаюцца наогул як кавалак кода, то і не змяняецца, але саму назву вось гэтага рэжыма, які гэты кампанент уключае, прапаную пісаць з вялікай літары, так.

@zubialevich
Copy link
Collaborator Author

@bielarusajed Яшчэ памятаю часта сустракаў: to nest і nesting. Здаецца мы перакладаем гэта як "укладаць" і "укладзенасць". Згодны?

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

Штосьці я абсалютна прапусціў камент, выбачай. Так, хай будзе ўкладзенасць.

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

Але я падыму іншае пытанне. Тэрмін Hydration (у кантэксце SSR, link) мы перакладаем як «гідрацыя»?

@zubialevich
Copy link
Collaborator Author

zubialevich commented Feb 21, 2024

А хіба "гідратацыя" не будзе лепш гучаць?

І пытанне як у такім выпадку будзе гучаць "you need to hydrate it on the client."
"вам трэба гідратаваць\гідратацыіраваць на кліенце"?

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

"Правесці гідрацыю"? Можна, канешне, прыдумаю і гідратацыю, але я проста гляджу таксама як яно і ў іншых мовах робіцца, адтуль гідрацыю і дастаў

@zubialevich
Copy link
Collaborator Author

Я паглядзеў хутка іншыя JS фрэймворкі і там бачу "гідратацыя"...
https://angdev.ru/angular/hydration/
https://v3.ru.vuejs.org/ru/guide/ssr/hydration.html
https://ru.legacy.reactjs.org/docs/hooks-reference.html

https://es.react.dev/reference/react-dom/hydrate

Нават у іспанскай hidratación

@bielarusajed
Copy link
Collaborator

bielarusajed commented Feb 21, 2024

Добра, хай тады будзе так. Які тады будзе дзеяслоў? Ці таксама "правесці гідратацыю"?

@zubialevich
Copy link
Collaborator Author

Думаю што так, паколькі гідратацыя - гэта працэс, то яго можна правесці... Здаецца ёсць логіка нейкая

Sign up for free to join this conversation on GitHub. Already have an account? Sign in to comment
Labels
None yet
Projects
None yet
Development

No branches or pull requests

2 participants